Беларуская мова. Навучанне грамаце. 1 клас. Практычныя заданні

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Автор: Антановіч Н. М.
Предметы: Беларуская мова, Навучанне грамаце
Группа: Рабочие тетради
Класс: 1 класс

Выдавецтва «Выснова». Вокл. мяккая. 32 с. Ф. 60х84 1/8. 2023 г. ISBN 978-985-27-1567-6

Прадстаўленыя ў дапаможніку навучальныя і дыягнастычныя заданні распрацаваны ў кантэксце кампетэнтнаснага падыходу, арыентаванага на авалоданне навучэнцамі ўніверсальнымі навучальнымі дзеяннямі, якія забяспечваюць уменне вучыцца. Навучальны матэрыял накіраваны на фарміраванне і ацэнку інтэлектуальных, чытацкіх, камунікатыўных, інфармацыйных і іншых універсальных уменняў, якія ў далейшым дапамогуць вучням самастойна асвойваць новую інфармацыю, супрацоўнічаць, вырашаць розныя жыццёвыя задачы. Заданні маюць нестандартную форму прадстаўлення матэрыялу, уключаюць лішнія і няпоўныя дадзеныя, дапускаюць працу з рознымі крыніцамі звестак, фарматамі тэкстаў, тыпамі пытанняў. Разнастайнасць спосабаў падачы інфармацыі, калізіі і супярэчнасці, якія змяшчаюцца ў заданнях, накіраваны на фарміраванне вопыту вырашэння праблем у сітуацыі нявызначанасці, развіваюць крытычнасць, сістэмнасць, крэатыўнасць і самастойнасць мыслення вучняў.

Рeцeнзенты:

  • метадыст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела пачатковай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» А. У. Камяк;
  • метадычнае аб'яднанне настаўнікаў пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Паселіцкая сярэдняя школа» Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці (настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі І. Я. Гаеўская)