Рабочы сшытак да «Буквара»

/media/katalog/24700.jpg
Новинка

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Авторы: Свірыдзенка В. І., Цірынава В. І.
Предмет: Навучанне грамаце
Группа: Рабочие тетради
Класс: 1 класс

Выдавецтва «Аверсэв». Вокл. мяккая. 48 с. Ф. 70х90 1/16. 2021 г. ISBN 978-985-19-5430-4

Рабочы сшытак да «Буквара» (аўтары В. І. Свірыдзенка, В. І. Цірынава) уваходзіць у склад новага вучэбна-метадычнага комплексу па навучанні грамаце для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. Усе заданні дапаможніка адпавядаюць зместу вучэбнай праграмы, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Выкарыстанне рабочага сшытка ў комплексе з букваром дазволіць арганізаваць практычную дзейнасць вучняў на ўроках навучання грамаце. Заданні забяспечваюць эфектыўную адпрацоўку асвоеных спосабаў дзеянняў, уключаючы запамінанне графічнага аблічча літар, гукавы аналіз слоў, усвядомленае чытанне слоў і сказаў з вывучанымі літарамі.

Адрасуецца вучням 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, настаўнікам пачатковых класаў, а таксама бацькам для арганізацыі індывідуальнай работы з дзецьмі.

Рeцeнзенты:

  • начальнік аддзела пачатковай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» В. У. Назаранка;
  • метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска» (настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі) Н. В. Няборская