Факультатыўныя заняткі. «Вытокі роднай мовы» ў 1 класе. Дэманстрацыйныя матэрыялы

/media/katalog/pachatkova_shkola/id01612.jpg

Рэкамендавана навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Автор: Сцяпурка В. С.
Предмет: Беларуская мова
Группа: Факультативные занятия
Класс: 1 класс

Выдавецтва «Пачатковая школа». 2018 г.

У склад ВМК, у адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы» ў І класе, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, уваходзяць рабочы сшытак для вучняў, дапаможнік для настаўнікаў і дэманстрацыйныя матэрыялы, якія ўтрымліваюць прадметную ілюстрацыю жывёлы, лексічны мінімум па тэме, лагічнае заданне або вершаваныя радкі.

Адрасуецца вучням І класаў, настаўнікам пачатковых класаў з беларускай і рускай мовамі навучання.

Змест навучання факультатыўных заняткаў для І класа «Вытокі роднай мовы» складаецца з двух раздзелаў: «У хаце і каля хаты» і «Бор цяністы — іхні дом». Першы раздзел — «У хаце і каля хаты» — накіраваны на азнаямленне дзяцей са знешнім выглядам, паводзінамі, звычкамі свойскіх і хатніх жывёл, а таксама некаторых птушак, што селяцца побач з чалавекам. Гэта: кот, певень, сабака, каза, карова, свіння, конь, авечка, гусь, качка, індык, верабей, бусел.

У другім раздзеле — «Бор цяністы — іхні дом» — разглядаюцца характэрныя рысы дзікіх жывёл, сярод якіх: заяц, вавёрка, вожык, ліса, воўк, мядзведзь, дзік, барсук, бабёр, лось, зубр, дзяцел, зязюля.

Дэманстрацыйныя матэрыялы даступныя толькі ў электроннай версіі!

Рeцeнзенты:

  • дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дашкольнай і пачатковай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» кандыдат педагагічных навук Н. А. Сайкоўская;
  • метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Пачатковая школа № 103 г. Мінска» (настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі А. У. Івановіч)