Беларуская мова. Літаратурнае чытанне. 2 клас. Практычныя заданні

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Авторы: Антановіч Н. М., Камяк А. У., Левіціна А. I.
Предметы: Беларуская мова, Літаратурнае чытанне
Группа: Рабочие тетради
Класс: 2 класс

Выдавецтва «Выснова». Вокл. мяккая. 48 с. Ф. 60х84 1/8. 2023 г. ISBN 978-985-27-1568-3

Прадстаўленыя ў дапаможніку навучальныя і дыягнастычныя заданні распрацаваны ў кантэксце кампетэнтнаснага падыходу, арыентаванага на авалоданне навучэнцамі ўніверсальнымі вучэбнымі дзеяннямі, якія забяспечваюць уменне вучыцца. Вучэбны матэрыял накіраваны на фарміраванне і ацэнку інтэлектуальных, чытацкіх, камунікатыўных, інфармацыйных і іншых універсальных уменняў, якія ў далейшым дапамогуць вучням самастойна асвойваць новую інфармацыю, супрацоўнічаць, вырашаць розныя жыццёвыя задачы. Заданні маюць нестандартную форму прадстаўлення матэрыялу, уключаюць лішнія і няпоўныя дадзеныя, дапускаюць работу з рознымі крыніцамі звестак, фарматамі тэкстаў, тыпамі пытанняў. Разнастайнасць спосабаў падачы інфармацыі, калізіі і супярэчнасці, якія змяшчаюцца ў заданнях, накіраваны на фарміраванне вопыту вырашэння праблем у сітуацыі нявызначанасці, развіваюць крытычнасць, сістэмнасць, крэатыўнасць і самастойнасць мыслення вучняў.

Рeцeнзенты:

  • кафедра дашкольнай і пачатковай адукацыі факультэта педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (старшы выкладчык кафедры Н. Ф. Захарчэня);
  • настаўнік пачатковых класаў кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 16 г. Мінска» Ю. В. Бялова