«Маладосць» & «Маладосць»

28 лістапада 2018 года стартаваў праект «"Маладосць" & "Маладосць"» - вынік калабарацыі вечна маладога часопіса і яго кнігагандлёвага цёзкі, які належыць «Белкнізе». Цяпер такога кшталту імпрэзы з інтэлектуальнымі размовамі ў акружэнні кніг, выступленнямі пісьменнікаў і супольнымі чытаннямі будуць праходзіць на пастаяннай аснове ў другую і чацвёртую сераду кожнага месяца.

Першая «дабл-маладосцеўская» літаратурная серада атрымала простую і ёмістую назву - «Знаёмства». Культавая кнігарня «Маладосць» стала месцам, дзе «часопісныя» і «кніжныя» маладосцеўцы праз шмат гадоў зноў зрабілі вялікі крок насустрач адзін аднаму. У якасці надзвычайных і паўнамоцных паслоў выступілі начальнік аддзела арганізацыі гандлю і рэкламы ААТ «Белкніга» Андрэй Радыгін і галоўны рэдактар «Маладосці» Святлана Воцінава, якія выказалі надзею, што супрацоўніцтва літаратурна-кніжных сваякоў выйдзе на новы ўзровень.

Падрабязней аб мерапрыемстве можно даведацца па спасылцы.