Гісторыя Беларусі ў 6 класе

Рэкамендавана навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Автор: Цемушаў С. М.
Предмет: История
Группа: Методические пособия для учителя
Класс: 6 класс

Выдавецтва «ВЦ БДУ». Вокл. мяккая. 216 с. Ф. 60х84 1/16. 2023 г. ISBN 978-985-553-788-6

Вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны для настаўнікаў гісторыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Змест выдання адпавядае дзеючай вучэбнай праграме і вучэбнаму дапаможніку для 6‑га класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі «Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XV ст.» пад рэдакцыяй І. А. Марзалюка (выдадзены ў 2023 г.).

У выданні змешчаны рэкамендацыі па выкладанні кожнай з тэм, прадугледжаных вучэбнай праграмай для 6 класа. Прапанаваны таксама распрацоўкі ўрокаў абагульнення і ўрока «Наш край». Да кожнай тэмы вызначаны мэты і задачы, а таксама прадметныя, метапрадметныя і асобасныя кампетэнцыі, на фарміраванне якіх арыентавана выкладанне гісторыі ў 6‑м класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Рeцeнзенты:

  • кафедра ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры І. І. Багдановіч);
  • настаўнік гісторыі кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 148 г. Мінска» Л. А. Руцкая