Беларуская літаратура ў 5 класе

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Авторы: Праскаловіч В. У., Логінава Т. У., Жуковіч М. В.
Предмет: Беларуская літаратура
Группа: Методические пособия для учителя
Класс: 5 класс

Выдавецтва «Нацыянальны інстытут адукацыі». Цв. пераплёт. 160 с. Ф. 60х84 1/16. 2023 г. ISBN 978-985-893-313-5

У дапаможніку змяшчаюцца метадычныя рэкамендацыі да правядзення ўрокаў розных тыпаў па беларускай літаратуры ў 5-м класе. Прапанаваныя матэрыялы і метадычныя парады, змешчаныя ў ім, дапамогуць настаўніку паспяхова рэалізаваць асноўныя патрабаванні вучэбнай праграмы, цікава, змястоўна, насычана праводзіць урокі беларускай літаратуры, а таксама будуць садзейнічаць фарміраванню прадметных, метапрадметных, асобасных кампетэнцый вучняў, развіццю творча-эстэтычных здольнасцей пяцікласнікаў.

Адрасуецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Рeцeнзенты:

  • кафедра літаратуры і міжкультурных камунікацый установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» (загадчык кафедры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Т. І. Борбат);
  • настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж. І. Алфёрава» А. Ю. Прымшыц