Фарміраванне вобразных уяўленняў у вучняў 8–9 класаў пры вывучэнні гісторыі Беларусі

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Автор: Давідоўская Г. Э.
Предмет: История
Группа: Методические пособия для учителя
Классы: 8 класс, 9 класс

Выдавецтва «Нацыянальны інстытут адукацыі». Вокл. мяккая. 176 с. Ф. 60x84 1/16. 2022 г. ISBN 978-985-893-269-5

У дапаможніку прадстаўлены новыя прыёмы, метады і формы дыдактычнага канструявання вучэбных гістарычных ведаў на вобразнай аснове, раскрываюцца асаблівасці вучняў 8—9-х класаў як пакалення інфармацыйнага грамадства, прыводзяцца прыклады дыдактычных сцэнарыяў урокаў з выкарыстаннем мадэлі «вобраз — слова — дзеянне» і заданняў для тэматычнага кантролю на вобразнай аснове.

Дапаможнік прызначаны для настаўнікаў гісторыі і тых, хто цікавіцца дыдактыкай і методыкай выкладання вучэбных прадметаў гуманітарнага кірунку.

Рeцeнзенты:

  • кафедра гісторыі паўднёвых і заходніх славян гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кандыдат гістарычных навук, дацэнт Л. А. Козік);
  • настаўнік гісторыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гарадоцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа Маладзечанскага раёна» Т. І. Шумель