Вывучэнне пытанняў культуры на ўроках гісторыі Беларусі ў 8 класе

/media/katalog/ic_bgu/id01890.jpg

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Автор: Кудраўцава С. А.
Предмет: История
Группа: Методические пособия для учителя
Класс: 8 класс

Выдавецтва «ВЦ БДУ». Вокл. мяккая. 156 с. Ф. 60х84 1/16. 2020 г. ISBN 978-985-553-614-8

Дапаможнік прызначаны садзейнічаць настаўніку пры падрыхтоўцы і правядзенні заняткаў па тэмах, звязаных з пытаннямі культуры Беларусі. Ён змяшчае дыдактычныя матэрыялы, біяграфічныя звесткі пра дзеячаў культуры, урыўкі з гістарычных дакументаў, а таксама прыклады і апісанні гульняў, квэстаў, праблемныя заданні, прыкладныя тэмы праектаў. Усё гэта прадстаўлена ў выглядзе «канструктарскага набору»: настаўнік можа складаць уласныя сцэнарыі заняткаў, арыентуючыся на пазнавальныя магчымасці сваіх вучняў і асабісты вопыт. Значнае месца займае разгляд сэрвісаў Web 2.0, якія могуць дапамагчы настаўнікам і вучням падчас вывучэння пытанняў культуры Беларусі.

Адрасуецца настаўнікам гісторыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, студэнтам гістарычных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі методыкі выкладання гісторыі.

Рeцeнзенты:

  • кафедра гісторыі паўднёвых і заходніх славян гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кандыдат гістарычных навук дацэнт Л. А. Козік);
  • настаўнік гісторыі кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Бярозы імя В. Х. Галаўко» Г. М. Руціч