Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст. 6 клас. Хрэстаматыя

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Автор: Цемушаў С. М.
Предмет: История
Группа: Хрестоматии
Класс: 6 класс

Выдавецтва «Народная асвета». Цв. пераплёт. 200 с. Ф. 60х90 1/16. 2012 г. ISBN 978-985-03-1843-5

Хрэстаматыя змяшчае матэрыял для вывучэння гісторыі Беларусі старажытных часоў, а таксама Ранняга і Высокага сярэдневякоўя ў 6-х класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Дадзены дапаможнік дапаўняе і ў шмат чым тлумачыць і ўдакладняе матэрыял вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст.», 6-ы кл. Выкарыстанне матэрыялаў на асноўных уроках і факультатыўных занятках будзе спрыяць эфектыўнаму засваенню вучэбнага матэрыялу, зробіць урокі больш цікавымі і разнастайнымі. Дапаможнік дазволіць вучням зарыентавацца ў сучасным разуменні асноўных праблем гісторыі Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст., пазнаёміцца з асноўнымі крыніцамі звестак аб мінулым нашай краіны і метадамі працы гісторыкаў.

Прызначаецца вучням і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і ўсходніх славян увогуле.

Рeцeнзенты:

  • аддзел гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык аддзела А. І. Груша);
  • настаўнік гісторыі і грамадазнаўства вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 160 г. Мінска» Т. Г. Яшчанка