Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі. 9 клас. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2020/2021 навучальны год

/media/katalog/24498.jpg
Новинка

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Авторы: Краснова М. А., Кудраўцава С. А.
Предмет: История
Группа: Календарно-тематическое планирование
Класс: 9 класс

Выдавецтва «Аверсэв». 80 с.2020 г. ISBN 978-985-19-4752-8

Каляндарна-тэматычнае планаванне па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі для 9 класа састаўлена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Планаванне прадстаўлена ў выглядзе табліцы, у якой вызначаны тэма ўрока, план яе вывучэння, колькасць гадзін на вывучэнне кожнага раздзела (тэмы), а таксама новыя паняцці і матэрыял вучэбнага дапаможніка, якія падлягаюць засваенню. Названы вучэбныя дапаможнікі, прызначаныя для навучання, а таксама рабочыя сшыткі, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія дапамогуць у арганізацыі працэсу навучання.