Сшытак для лабараторных работ па фізіцы для 8 класа

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

6-е выданне

Авторы: Ісачанкава Л. А., Ляшчынскі Ю. Д., Ягорава Л. П.
Предмет: Физика
Группа: Рабочие тетради
Класс: 8 класс

Выдавецтва «Аверсэв». Вокл. мяккая. 48 с. Ф. 60х84 1/16. 2023 г. ISBN 978-985-19-7317-6

Сшытак складзены ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і з’яўляецца неад’емнай часткай вучэбна-метадычнага комплексу, які забяспечвае вывучэнне фізікі ў школе. У дапаможніку прадстаўлены алгарытмы выканання лабараторных работ, якія прадугледжваюць вымярэнні і вылічэнні фізічных велічынь, уменне рабіць самастойныя вывады, даваць грунтоўныя адказы на кантрольныя пытанні. Выкарыстанне сшытка скарачае i аблягчае працу вучня i настаўнiка пры афармленнi i праверцы работ, вызваляе час для выканання творчых заданняў.

Рэкамендуецца вучням 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Рeцeнзенты:

  • кафедра фізікі і методыкі выкладання фізікі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт В. М. Белая);
  • настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга гімназія № 50 г. Мінска» Т. А. Шыманская;
  • вучоны сакратар Рэспубліканскай тэрмiналагiчнай камiсii пры НАН Беларусi, член-карэспандэнт НАН Беларусi, доктар фiлалагічных навук, прафесар А. М. Булыка