Беларуская мова. 8 клас. Апорныя канспекты

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Автор: | Новікава Г. Д. |
Предмет: | Беларуская мова |
Группа: | Опорные конспекты |
Класс: | 8 класс |
Выдавецтва «Аверсэв». Вокл. мяккая. 112 с.2023 г. ISBN 978-985-19-7197-4
Апорныя канспекты складзены на аснове вучэбнай праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання 2018 года і тэарэтычнага матэрыялу вучэбнага дапаможніка (Бадзевіч З. І., Саматыя І. М. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. — 2-е выд., перапрац. і дап. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020).
Кампактная кніга ў выглядзе зручных для запамінання схем і апорных канспектаў змяшчае асноўныя правілы вучэбнага курса, у ёй вылучана самае галоўнае. Гэта дасць магчымасць сканцэнтраваць увагу на важных граматычных з’явах і зрабіць навучанне больш лёгкім. Пасля кожнай тэмы прапануецца матэрыял для самаправеркі — рубрыка «Правер сябе», якая складаецца з дзвюх частак: у першай трэба дапоўніць сцвярджэнні, выканаць практычныя заданні, а ў другой — аднавіць у памяці разгледжаныя раней тэмы, запаўняючы пропускі, і падрыхтавацца да вуснага адказу.
У дапаможніку прыведзены ўзоры вуснага і пісьмовага разбору моўных адзінак.
Рeцeнзенты:
- кафедра беларускага мовазнаўства ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедрай Д. В. Дзятко);
- настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Бабруйска» А. У. Костарава
Мы рекомендуем









