Беларуская мова. 11 клас. Дыдактычныя і дыягнастычныя матэрыялы (базавы і павышаны ўзроўні)

/media/katalog/vysnova/id02228.jpg

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Якуба С. М.
Предмет: Беларуская мова
Группа: Дидактические материалы
Класс: 11 класс

Выдавецтва «Выснова». Вокл. мяккая. 156 с. Ф. 60х84 1/16. 2021 г. ISBN 978-985-27-1034-3

Матэрыялы, змешчаныя ў дапаможніку, маюць практыкаарыентаваны характар, прызначаны для фарміравання моўнай, маўленчай, камунікатыўнай, рытарычнай, лінгвакультуралагічнай і сацыякультурнай кампетэнцый і накіраваны на засваенне вучнямі вучэбнага матэрыялу пры ажыццяўленні розных відаў дзейнасці: пазнавальнай, камунікатыўнай, пошукавай, творчай і інш. Выкарыстанне матэрыялаў дапаможніка дазволіць метадычна правільна арганізаваць дзейнасць вучняў па дасягненні адукацыйных вынікаў, прадугледжаных вучэбнай праграмай, у кантэксце кампетэнтнаснага падыходу.

Большасць заданняў маюць тэкставую аснову, што дае магчымасць ажыццяўляць комплексную працу з тэкстам на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы, а таксама садзейнічаць выпрацоўцы ў вучняў маўленча-камунікатыўных уменняў і навыкаў.

Дапаможнік рэкамендуецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.

Рeцeнзенты:

  • кафедра мовазнаўства і лінгвадыдактыкі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры Т. Я. Старасценка);
  • настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 імя Ф. Скарыны г. Мінска» С. М. Шугніла