Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі. 10 клас. Павышаны ўзровень. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2023/2024 навучальны год

/media/katalog/25985.jpg

Рэкамендавана навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Авторы: Давідоўская Г. Э., Кудраўцава С. А.
Предмет: История
Группа: Календарно-тематическое планирование
Класс: 10 класс

Выдавецтва «Аверсэв». 161 с. Ф. 60х84 1/16. 2023 г. ISBN 978-985-19-7262-9

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Вывучэнне гісторыі ў 10 класе арганізуецца на праблемна-тэарэтычным узроўні. Вучні атрымліваюць магчымасць вярнуцца да раней вывучаных тэм, сістэматызаваць і абагульніць веды, разгледзець гісторыю ў развіцці, на сутнасным узроўні адпрацаваць паняційны апарат, асэнсаваць гістарычны працэс, зразумець зака намернасці і тэндэнцыі гістарычнага развіцця і, як следства, мець цэласную карціну гістарычнага развіцця свету. Асаблівасцю навучання на гэтым узроўні з’яўляецца адносна высокая ступень тэарэтызацыі і метадалагізацыі ведаў. Навучанне павінна даць вучням інструментарый да самастойнага пазнання гістарычнай і сучаснай сацыяльнай рэчаіснасці.