Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі. 10 клас. Павышаны ўзровень. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2022/2023 навучальны год

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Авторы: | Давідоўская Г. Э., Кудраўцава С. А. |
Предмет: | История |
Группа: | Календарно-тематическое планирование |
Класс: | 10 класс |
Выдавецтва «Аверсэв». 164 с.2022 г. ISBN 978-985-19-5812-8
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Вывучэнне гісторыі ў 10 класе арганізуецца на праблемна-тэарэтычным узроўні. Вучні атрымліваюць магчымасць вярнуцца да раней вывучаных тэм, сістэматызаваць і абагульніць веды, разгледзець гісторыю ў развіцці, на сутнасным узроўні адпрацаваць паняційны апарат, асэнсаваць гістарычны працэс, зразумець зака намернасці і тэндэнцыі гістарычнага развіцця і, як следства, мець цэласную карціну гістарычнага развіцця свету. Асаблівасцю навучання на гэтым узроўні з’яўляецца адносна высокая ступень тэарэтызацыі і метадалагізацыі ведаў. Навучанне павінна даць вучням інструментарый да самастойнага пазнання гістарычнай і сучаснай сацыяльнай рэчаіснасці.
Каляндарна-тэматычнае планаванне прадстаўлена ў выглядзе табліцы, дзе вызначаны: тэма, колькасць гадзін на вывучэнне кожнай тэмы, пазнавальныя мэты вывучэння тэмы, спосабы вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, якія павінны асвоіць вучні. У планаванні таксама ўказана дамашняе заданне, абавязковае для ўсіх вучняў, і індывідуальнае заданне, якое можа выконвацца тымі, хто праяўляе цікавасць да вывучаемага пытання.
Мы рекомендуем









