Фізічная культура і здароўе. 1—4 класы. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2023/2024 навучальны год

/media/katalog/26111.jpg
Новинка

Рэкамендавана навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Авторы: Аўчароў В. С., Ціханавец В. І.
Предмет: Физическая культура и здоровье
Группа: Календарно-тематическое планирование
Классы: 1 класс, 2 класс, 3 класс, 4 класс

Выдавецтва «Аверсэв». 55 с. Ф. 60х84 1/16. 2023 г. ISBN 978-985-19-7453-1

Сістэма фізічнага выхавання вучняў на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі ўяўляе сабой цесную ўзаемасувязь вучэбных заняткаў (урокаў фізічнай культуры і здароўя) з пазаўрочнымі і пазакласнымі фізкультурна-аздараўленчымі мерапрыемствамі, падчас якіх рашаюцца задачы навучання, выхавання і аздараўлення. Пры гэтым настаўнік стварае на ўроках такія ўмовы, пры якіх вучні засвойваюць фізкультурныя веды, фарміруюць жыццёва важныя рухальныя ўменні, навыкі і спосабы дзейнасці, развіваюць разнастайныя фізічныя якасці, вучацца прымяняць набытыя навыкі і якасці ў штодзённым жыцці. Такім чынам, у працэсе вучэбных заняткаў ажыццяўляецца мэтанакіраванае комплекснае ўздзеянне не толькі на інтэлектуальнае, але і на фізічнае развіццё.

Каляндарна-тэматычнае планаванне (КТП) адпавядае зместу дзеючай вучэбнай праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.