Працоўнае навучанне. 3 клас. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2022/2023 навучальны год

/media/katalog/25407.jpg
Новинка

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Авторы: Юрчанка Н. А., Журба А. Ф.
Предмет: Трудовое обучение
Группа: Календарно-тематическое планирование
Класс: 3 класс

Выдавецтва «Аверсэв». 22 с.2022 г. ISBN 978-985-19-6538-6

Каляндарна-тэматычнае планаванне па прадмеце «Працоўнае навучанне» з’яўляецца дапаможнікам для настаўнікаў, якія працуюць у 3 класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. Дапаможнік складзены ў адпаведнасці з дзеючай вучэбнай праграмай для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Яго прымяненне дапаможа паспяхова арганізаваць працэс навучання ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі вучэбнай праграмы. У планаванні для кожнага канкрэтнага ўрока выдзелены абавязковы для вывучэння аб’ём вучэбнага матэрыялу, вызначаны адукацыйныя мэты, прапісаны віды работ.

Для майстравання вырабаў спатрэбяцца матэрыялы і інструменты, вызначаныя вучэбнай праграмай. Некаторыя матэрыялы варта загадзя падрыхтаваць у адпаведнасці з адукацыйнымі мэтамі канкрэтнага ўрока: выканаць поўную або частковую разметку на паперы або кардоне, выразаць загатоўкі неабходнага памеру, падрыхтаваць шаблоны і лякалы для разметкі дэталей, шаблоны для стварэння вырабаў.