Фізічная культура і здароўе. 1—4 класы. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2020/2021 навучальны год

/media/katalog/24591.jpg
Новинка

Рекомендовано Научно-методическим учреждением «Национальный институт образования» Министерства образования Республики Беларусь

Авторы: Аўчароў В. С., Ціханавец В. І.
Предмет: Физическая культура и здоровье
Группа: Календарно-тематическое планирование
Классы: 1 класс, 2 класс, 3 класс, 4 класс

Выдавецтва «Аверсэв». 60 с.2020 г. ISBN 978-985-19-4890-7

У апошнія гады ў сістэме адукацыі нашай краіны адбываюцца значныя змены. Змяняецца заканадаўства аб адукацыі, удасканальваюцца канцэптуальныя падыходы да фізічнага выхавання вучняў, зацвярджаюцца новыя адукацыйныя стандарты, распрацоўваюцца і ўкараняюцца ў практыку новыя вучэбныя праграмы «Фізічная культура і здароўе». Усё гэта патрабуе пераасэнсавання традыцыйных форм і метадаў рэалізацыі задач вучэбных праграм па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе».

Практыка паказвае, што паспяховасць авалодання вучнямі праграмным матэрыялам шмат у чым залежыць ад логікі яго размеркавання ў структуры вучэбнага працэсу. Планаванне зместу вучэбнага матэрыялу па прадмеце «Фізічная культура і здароўе» значна адрозніваецца ад планавання па іншых прадметах. Гэта абумоўліваецца не толькі структурай вучэбных праграм, але і спецыфікай выкладання дадзенага прадмета ў пачатковых класах.