Матэматычная вясёлка. Факультатыўныя заняткі. 1 клас. Рабочы сшытак

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

3-е выданне, перагледжанае

Авторы: Гін С. І., Войтава Ю. К., Адамовіч В. Р., Ваўранчук Н. А.
Предмет: Математика
Группы: Рабочие тетради, Факультативные занятия
Класс: 1 класс

Выдавецтва «Аверсэв». Вокл. мяккая. 128 с. Ф. 60х84 1/8. 2023 г. ISBN 978-985-19-7546-0

Дапаможнік адпавядае праграме факультатыўных заняткаў «Матэматычная вясёлка» для 1 класа, пабудаваных па прынцыпе «навучанне з захапленнем». Заданні рабочага сшытка будуць садзейнічаць развіццю ў малодшых школьнікаў інтарэсу да матэматыкі, праяўленню матэматычнай інтуіцыі і творчасці, фарміраванню навыкаў самастойнай вучэбнай дзейнасці.

Адрасуецца вучням 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання для работы на факультатыўных занятках, а таксама для падрыхтоўкі да матэматычных алімпіяд і конкурсаў.

Рeцeнзенты:

  • метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 22 г. Мінска» (настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі В. В. Чарнушэвіч);
  • настаўнік пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Беняконская сярэдняя школа» І. М. Варанец;
  • вучоны сакратар Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук І. У. Кандраценя