Фізічная культура і здароўе. 1—4 класы. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2018/2019 навучальны год

/media/katalog/23749.jpg
Новинка

Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Авторы: Аўчароў В. С., Ціханавец В. І.
Предмет: Физическая культура и здоровье
Группа: Календарно-тематическое планирование
Классы: 1 класс, 2 класс, 3 класс, 4 класс

Выдавецтва «Аверсэв». 62 с.2018 г. ISBN 978-985-19-3369-9

Сістэма фізічнага выхавання вучняў пачатковых класаў уяўляе сабой цесную ўзаемасувязь адукацыйнага працэсу (урокаў фізічнай культуры) з пазаўрочнымі і пазакласнымі фізкультурна-аздараўленчымі мерапрыемствамі, падчас якіх вырашаецца трыадзіная задача адукацыі, выхавання і аздараўлення навучэнцаў. Пры гэтым настаўнік стварае на ўроках такія ўмовы, пры якіх вучні засвойваюць спецыяльныя фізкультурныя веды, фарміруюць жыццёва важныя рухальныя ўменні, навыкі і спосабы дзейнасці, развіваюць розныя фізічныя якасці, вучацца прымяняць набытыя навыкі і якасці ў паўсядзённым жыцці. Такім чынам, у працэсе вучэбных заняткаў адбываецца мэтанакіраванае комплекснае ўздзеянне не толькі на разумовае, але і на фізічнае развіццё вучняў.

Каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.