Аб рэсурсе
Падручнікі.by — анлайн-каталог, які змяшчае поўную інфармацыю аб вучэбных выданнях Рэспублікі Беларусь, што пасля комплекснай экспертнай ацэнкі рэкамендаваны да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Рэсурс прызначаны для педагогаў-практыкаў, бацькоў, вучняў, спецыялістаў органаў кіравання адукацыяй — для ўсіх, хто зацікаўлены ў якасным вучэбна-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу.
Раздзел «Каталог» змяшчае пашыраную інфармацыю аб вучэбных выданнях, у якой указваюцца:
- звесткі аб аўтарах і рэцэнзентах;
- від выдання (група, да якой яно адносіцца);
- адрасат выдання (педагогі, выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, вучні);
- інфарматыўная анатацыя выдання.
Наведвальнікі рэсурсу маюць магчымасць хутка падабраць камплекты дапаможнікаў для навучэнцаў (падраздзел каталога «ВМК: кампаненты для навучэнцаў»), а таксама свабодна пампаваць электронныя версіі падручнiкаў (навучальных дапаможнiкаў) (раздзел «Спампаваць»).
Жадаем поспехаў у вучобе і працы!