«Адукацыя праз усё жыццё: актуальныя праблемы бесперапыннай прафесійнай адукацыі педагогаў сталіцы»

16-17 красавіка 2020 года ў Мінску пройдзе адкрытая гарадская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Адукацыя праз усё жыццё: актуальныя праблемы бесперапыннай прафесійнай адукацыі педагогаў сталіцы», прысвечаная 60-годдзю ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама і ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі».

Да ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі і педагогі ўстаноў адукацыі, выкладчыкі ВНУ, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, прадстаўнікі сістэмы дадатковай адукацыі дарослых.

Работа канферэнцыі будзе арганізавана па пяці секцыях:

  • Педагог для новага пакалення: ключавыя кампетэнцыі і рэсурсы.
  • Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу ў кантэксце мэт устойлівага развіцця.
  • Інавацыйны менеджмент у сістэме адукацыі.
  • Лічбавая трансфармацыя адукацыі ў сістэме бесперапыннай прафесійнай адукацыі педагогаў сталіцы.
  • Інавацыйныя мадэлі выхаваўчай работы з навучэнскай моладдзю.

Падрабязней пра семінар