Рэспубліканскі семінар «Асаблівасці працы з новымі вучэбнымі дапаможнікамі па вучэбным прадмеце “Музыка”»

24 сакавіка 2020 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Асаблівасці працы з новымі вучэбнымі дапаможнікамі па вучэбным прадмеце “Музыка”».

Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі, якія выкладаюць вучэбны прадмет «Музыка», спецыялісты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі, якія ажыццяўляюць метадычнае суправаджэнне вучэбнага прадмета «Музыка» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • структурна-зместавыя асаблівасці новых вучэбных дапаможнікаў па вучэбным прадмеце «Музыка»;
  • дыдактычныя магчымасці выкарыстання вучэбных дапаможнікаў па вучэбным прадмеце «Музыка»;
  • выкарыстанне электронных дадаткаў да ВМК па вучэбным прадмеце «Музыка».

Падрабязней пра семінар