Рэспубліканскі семінар «Спосабы развіцця пазнавальнага інтарэсу вучняў да вывучэння вучэбнага прадмета з дапамогай ІКТ»

9 сакавіка 2020 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе рэспубліканскі семінар «Спосабы развіцця пазнавальнага інтарэсу вучняў да вывучэння вучэбнага прадмета з дапамогай ІКТ».

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў.
  • Выкарыстанне магчымасцяў сэрвісаў Вэб 2.0 на вучэбных занятках і ў пазаўрочнай дзейнасці.
  • Распрацоўка вучэбных матэрыялаў з дапамогай сэрвісаў Вэб 2.0 для развіцця пазнавальнага інтарэсу вучняў (стварэнне стужак часу, мультымедыйнага слайд-шоу, інтэрактыўных навучальных гульняў, віктарын) (практыкум).
  • Арганізацыя сумеснай дзейнасці ў сетцы (стварэнне віртуальнай дошкі) (практыкум).
  • Стварэнне дыдактычных гульняў і тэстаў з дапамогай праграмы Microsoft PowerPoint (практыкум).

Падрабязней пра семінар