Запрашаем наведаць кніжную выставу-кірмаш

З 5 па 9 лютага 2020 года пройдзе XXVII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Наведвальнікаў кніжнага форуму чакае маштабная дзелавая і культурная праграма: круглыя сталы, майстар-класы, дыскусіі, варкшопы ад мастакоў і ілюстратараў, прэзентацыі кніг і сустрэчы з аўтарамі. Свае навінкі прадставяць больш за 300 экспанентаў з 30 краін блізкага і далёкага замежжа. Слоган кніжнай выставы гэтага года – «Беларусь – адкрытая кніга».

Выстава пройдзе па адрасе: праспект Пераможцаў, 14.
Час працы: 5-8 лютага – з 10.00 да 19.00, 9 лютага – з 10.00 да 16.00. Уваход вольны.