Рэспубліканскі семінар «Выкарыстанне інтэрактыўнай дошкі ў адукацыйным працэсе»

12–13 снежня 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе рэспубліканскі семінар «Выкарыстанне інтэрактыўнай дошкі ў адукацыйным працэсе».

Да ўдзелу запрашаюцца педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і дадатковай адукацыі дарослых.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Класіфікацыя інтэрактыўнага абсталявання і асноўныя прыёмы работы з інтэрактыўнымі дошкамі.
  • Асаблівасці ўстаноўкі на камп’ютар праграмнага забеспячэння для інтэрактыўнай дошкі.
  • Агульныя падыходы да падрыхтоўкі вучэбных заняткаў з выкарыстаннем інтэрактыўнай дошкі.
  • Стварэнне інтэрактыўных практыкаванняў сродкамі праграмнага забеспячэння для інтэрактыўнай дошкі.
  • Распрацоўка відэафрагментаў сродкамі праграмнага забеспячэння для інтэрактыўнай дошкі.

Больш падрабязна аб семінары