Семінар «Асаблівасці работы з новымі вучэбнымі дапаможнікамі па рускай літаратуры ў 6, 8 і 9 класах»

31 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе семінар «Асаблівасці работы з новымі вучэбнымі дапаможнікамі па рускай літаратуры ў 6, 8 і 9 класах».

Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі рускай мовы і літаратуры, спецыялісты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Структурна-зместавыя асаблівасці вучэбных дапаможнікаў па рускай літаратуры для 6, 8 і 9 класаў.
  • Выкарыстанне электронных рэсурсаў у вучэбным дапаможніку па рускай літаратуры для 6 класа.
  • Навукова-метадычныя асаблівасці вывучэння тэарэтыка-літаратурных паняццяў у 6, 8 і 9 класах.
  • Выхаваўчы патэнцыял вучэбнага дапаможніка па рускай літаратуры для 8 класа.

Падрабязней пра семінар