Семінар-практыкум «Асаблівасці работы з новымі вучэбнымі дапаможнікамі па працоўным навучанні»
24 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе семінар-практыкум «Асаблівасці работы з новымі вучэбнымі дапаможнікамі па працоўным навучанні».
Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі працоўнага навучання, спецыялісты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі.
Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:
- Структурна-зместавыя асаблівасці новых вучэбных дапаможнікаў па працоўным навучанні.
- Дыдактычныя магчымасці выкарыстання вучэбнага дапаможніка па працоўным навучанні.
- Выкарыстанне электронных дадаткаў да вучэбнага дапаможніка па працоўным навучанні.