Рэспубліканскі дыстанцыйны семінар «Стварэнне інтэрактыўных прэзентацый па вучэбных прадметах»

З 14 кастрычніка па 30 лістапада 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе рэспубліканскі дыстанцыйны семінар «Стварэнне інтэрактыўных прэзентацый па вучэбных прадметах».

Да ўдзелу запрашаюцца педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай і дадатковай адукацыі.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Педагагічныя асновы выкарыстання мультымедыйнай прэзентацыі ў адукацыйным працэсе.
  • Сістэма патрабаванняў да вучэбнай камп’ютарнай прэзентацыі: педагагічныя і дызайн-эрганамічныя. Тыповыя памылкі.
  • Стварэнне электронных дыдактычных матэрыялаў з дапамогай праграмы MS PowerPoint (апорныя карткі, дыдактычныя гульні, скрынкасты, відэаўрокі).
  • Публікацыя прэзентацыі ў Сетцы. Агляд інтэрнэт-рэсурсаў для публікацыі прэзентацыі ў сетцы Інтэрнэт.
  • Стварэнне дыдактычных матэрыялаў у фармаце прэзентацыі з дапамогай інтэрнэт-сэрвісаў.

Падрабязней пра семінар