Міжнародная канферэнцыя «Мова, літаратура і культура ў адукацыйнай прасторы Беларусі і Кітая»

Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Цяньцзінскі ўніверсітэт замежных моў (Кітай) запрашаюць навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, дактарантаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў, настаўнікаў прыняць удзел у Міжнароднай канферэнцыі «Мова, літаратура і культура ў адукацыйнай прасторы Беларусі і Кітая», якая адбудзецца 26-27 верасня 2019 года.

Праблемнае поле канферэнцыі

  • Вывучэнне мовы, літаратуры і культуры ў іх спецыфіцы і ўзаемадзеянні ва ўстановах адукацыі Беларусі і Кітая.
  • Лінгвакультуралагічная інтэрпрэтацыя тэксту ў працэсе навучання.
  • Моўная карціна свету і праблемы міжкультурнай камунікацыі.
  • Пераклад як від міжкультурнай камунікацыі.
  • Навучанне мовам і літаратуры ў дыялогу культур.
  • Сучасныя падыходы да стварэння падручнікаў (вучэбных дапаможнікаў) па беларускай / кітайскай мове, літаратуры, мастацтве, культуры.

Падрабязней пра канферэнцыю чытайце тут.