Семінар «Арганізацыя даследчай дзейнасці малодшых школьнікаў»

6 чэрвеня 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе семінар «Арганізацыя даследчай дзейнасці малодшых школьнікаў».

Да ўдзелу запрашаюцца педагагічныя работнікі І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Асаблівасці арганізацыі даследчай дзейнасці ў пачатковай школе.
  • Арганізацыя даследчай дзейнасці на ўроках, на факультатыўных занятках «Мы познаём мир, или Что? Зачем? Почему?», у групах прадоўжанага дня.
  • Развіццё даследчых здольнасцей вучняў у ходзе падрыхтоўкі і правядзення пазакласных забаўляльна-пазнавальных мерапрыемстваў (выкарыстанне патэнцыялу 6-га школьнага дня).

Больш падрабязна пра семінар