Рэспубліканскі семінар «Праца па вучэбна-метадычных комплексах "Чалавек і свет" у 1-3 класах»

30 мая 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе рэспубліканскі семінар «Праца па вучэбна-метадычных комплексах "Чалавек і свет" у 1-3 класах».

Да ўдзелу запрашаюцца педагагічныя работнікі І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Асаблівасці зместу абноўленай вучэбнай праграмы па прадмеце «Чалавек і свет» для 1-3 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2018 годзе.
  • Новыя вучэбныя дапаможнікі як сродак фарміравання ключавых кампетэнцый і развіцця пазнавальных працэсаў у малодшых школьнікаў.
  • Псіхолага-педагагічныя падыходы да фарміравання чытацкай пісьменнасці вучняў для адаптацыі да ўдзелу ў маніторынгу па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў па лініі міжнародных праграм TIMSS, PISA, PIRLS.
  • Сучасныя падыходы да падрыхтоўкі і правядзення адукацыйнага і выхаваўчага працэсу на ўроках «Чалавек і свет» на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Падрабязней пра семінар