Аб завяршэнні 2018/2019 навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі

У адпаведнасці з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13 сакавiка 2019 года № 02-01-19/2147/дс «Аб завяршэнні 2018/2019 навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі» 2018/2019 навучальны год завяршаецца 31 мая 2019 года.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святу «Апошні званок», для вучняў выпускных класаў устаноў адукацыі адбудуцца 30 мая 2019 года.

Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць у перыяд з 1 па 8 чэрвеня 2019 года.

Больш падрабязна па спасылцы.