Семінар «Вывучэнне тэмы "Элементы камбінаторыкі і тэорыі верагоднасцей" ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі»

19 сакавіка 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе семінар «Вывучэнне тэмы "Элементы камбінаторыкі і тэорыі верагоднасцей" ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі».

Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі матэматыкі, спецыялісты ўпраўленняў па адукацыі, метадысты ІРА, АПА.

Праграмай семінара прадугледжана наступнае пытанне для абмеркавання:

  • Фарміраванне метапрадметных кампетэнцый пры навучанні вырашэнню задач, у тым ліку камбінаторных.

Для ўдзелу ў семінары неабходна выслаць заяўку да 18 сакавіка 2019 года. Больш падрабязная інфармацыя пра семінар па спасылцы.