Запрашаем прыняць удзел у рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіядзе па вучэбным прадмеце «Астраномія»

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіядзе па вучэбным прадмеце «Астраномія». Заяўкі можна дасылаць да 24 лютага 2019 года.

Арганізатарам выступае НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны партнёр інтэрнэт-алімпіяды — выдавецтва «Аверсэв».

Інфармацыйную падтрымку мерапрыемства ажыццяўляюць Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом "Звязда"», Установа «Рэдакцыя газеты "Настаўніцкая газета"», Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі».

Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца вучні 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 1-2 курсаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.

Інтэрнэт-алімпіяда ўключае дыстанцыйны (завочны) і вочны этапы. Кожны этап уключае два туры.

  • I тур дыстанцыйнага этапу адбудзецца 19 сакавіка 2019 года.
  • II тур дыстанцыйнага этапу адбудзецца 26 сакавіка 2019 года.
  • I і II туры вочнага этапу пройдуць 25 красавіка 2019 года.

Больш падрабязна азнаёміцца з Палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды, патрабаваннямі да работ, мэтамі, задачамі, тэрмінамі правядзення і правіламі падачы заявак можна на нацыянальным адукацыйным партале.