XXVI Міжнародная кніжная выстава-кірмаш

6-10 лютага 2019 года ў павільёне Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа» пройдзе XXVI Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Суарганізатары выставы – Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белкніга», ПК ТАА «Макбел».

Ганаровым госцем міжнароднага форуму ў гэтым годзе стануць Злучаныя Штаты Амерыкі.

Вядучыя тэмы выставы-кірмашу 2019 года – Год малой радзімы і II Еўрапейскія гульні. Акрамя таго, у працы мерапрыемства знойдуць сваё адлюстраванне юбілейныя даты класікаў беларускай літаратуры, памятныя даты ў гісторыі нашай краіны.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах на выставе