Фарміраванне бібліятэчнага фонду

Нацыянальны інстытут адукацыі паведамляе, што выдадзены дапаможнік «Формирование библиотечного фонда: аспекты комплектования, учета и сохранности», якi адрасуецца бібліятэчным работнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У дапаможніку апісаны асноўныя паняцці, якія выкарыстоўваюцца ў бібліятэчнай справе, разгледжаны асаблівасці паступлення і выбыцця дакументаў, камплектацыі фонду. Прыведзены рэкамендацыі па запаўненні ўліковых формаў і іх ўзоры згодна з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2016 № 108 «Аб устанаўленні формаў уліковых дакументаў, якімі афармляюцца арганізацыя бібліятэчных фондаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і выключэнне з іх дакументаў».

Дапаможнік рэкамендаваны Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Набыць дапаможнік можна ў кнігарні «Адукацыя» па адрасе: г. Мінск, вул. Хмяльніцкага, 3. Тэл. 296-66-35.