Пазакласнае чытанне ў 1 класе з дапаможнікам для вучняў «Моя первая книга для чтения после букваря»

Выданне «Моя первая книга для чтения после букваря» (укладальнік В. І. Цiрынава) дапаможа педагогам і бацькам арганізаваць самастойнае чытанне вучняў у перыяд навучання грамаце. Дапаможнік адпавядае новаму вучэбна-метадычнаму комплексу па вучэбным прадмеце «Навучанне грамаце» для 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання аўтара В. І. Цiрынавай.

Змест дапаможніка будуецца на творах класікаў дзіцячай літаратуры. Аўтарамі вершаў і апавяданняў, любімых многімі пакаленнямі чытачоў, з'яўляюцца А. Барто, С. Маршак, В. Асеева, Л. Талстой, Э. Успенскi, К. Чукоўскi і многія іншыя.

Дапаможнік «Моя первая книга для чтения после букваря» – сумесны праект выдавецтваў «Аверсэв» (Мінск) і «АСТ» (Масква), ганараваны дыпломам I ступені ў намінацыі «Садружнасць» Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі – 2017».

 

На працягу навучальнага года з выкарыстаннем дапаможніка арганізуецца самастойнае чытанне вучняў, якія ўмеюць чытаць. Больш падрабязна пра методыку работы з дапаможнікам