Рэспубліканскі семінар «Элементы віртуальнай і дапоўненай рэальнасці на ўроку і ў пазаўрочнай дзейнасці»

4 снежня 2018 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе рэспубліканскі семінар «Элементы віртуальнай і дапоўненай рэальнасці на ўроку і ў пазаўрочнай дзейнасці».

Да ўдзелу запрашаюцца педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і дадатковай адукацыі дарослых.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Агляд гульнявых тэхналогій, што прымяняюцца ў адукацыі.
  • Асаблівасці выкарыстання віртуальнай і дапоўненай рэальнасці на ўроку.
  • Агляд праграмных сродкаў і інтэрнэт-сэрвісаў для рэалізацыі дапоўненай рэальнасці.
  • Стварэнне дыдактычных матэрыялаў з выкарыстаннем тэхналогіі дапоўненай рэальнасці (практыкум). Падрабязней