Рэспубліканскі семінар «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі на ўроках замежнай мовы»

29-30 лістапада 2018 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе рэспубліканскі семінар «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі на ўроках замежнай мовы».

Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі замежных моў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты ўстаноў дадатковай адукацыі дарослых.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі на ўроках замежнай мовы як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў.
  • Воблачныя тэхналогіі, тэхналогія Web 2.0 у педагагічнай практыцы.
  • Магчымасці прадуктаў Google у дзейнасці настаўніка замежнай мовы (інтэрактыўны рабочы ліст, асабісты вэб-сайт) (практыкум).
  • Выкарыстанне магчымасцей сэрвісаў Web 2.0 для стварэння дыдактычных наглядных матэрыялаў на ўроках замежнай мовы.
  • Выкарыстанне магчымасцей сэрвісаў Web 2.0 для стварэння інтэрактыўных трэнажораў. Падрабязней