Рэспубліканскі семінар «Інтэлект-карты і логіка-сэнсавыя мадэлі як эфектыўны інструмент навучання і развіцця ўніверсальных кампетэнцый навучэнцаў»

9 лістапада 2018 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе рэспубліканскі семінар «Інтэлект-карты і логіка-сэнсавыя мадэлі як эфектыўны інструмент навучання і развіцця ўніверсальных кампетэнцый навучэнцаў».

Да ўдзелу запрашаюцца педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты сістэмы дадатковай адукацыі дарослых.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Тэхналагічная кампетэнтнасць настаўніка як найважнейшая ўмова развіцця навыкаў XXI стагоддзя.
  • Інтэлект-карты і логіка-сэнсавыя мадэлі, іх дыдактычныя магчымасці і ўмовы эфектыўнага выкарыстання для фарміравання асобасных і метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў.
  • Алгарытм складання і выкарыстання ў адукацыйным працэсе інтэлект-карт і логіка-сэнсавых мадэлей.
  • Практыкум па распрацоўцы інтэлект-карт і логіка-сэнсавых мадэлей розных відаў.
  • Агляд камп'ютарных праграм і інтэрнэт-сэрвісаў для складання інтэлект-карт і логіка-сэнсавых мадэлей.

Падрабязней