Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання – 2018/2019

У кастрычніку - снежні 2018 года праводзіцца першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання 2018/2019 навучальнага года. Для абітурыентаў, якія жадаюць прайсці рэпетыцыйныя іспыты на базе Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ), дзейнічае анлайн-рэгістрацыя. Пералік устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, на базе якіх можна зарэгістравацца для ўдзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні, размешчаны на сайце РІКВ.

Прайсці іспыты можна па 15 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі. На выкананне рэпетыцыйных тэставых заданняў адводзіцца час, роўны таму, што прадугледжаны для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання па кожным прадмеце:

  • 90 хвілін («Гісторыя Беларусі», «Грамадазнаўства», «Геаграфія», «Сусветная гісторыя (навейшы час)»);
  • 120 хвілін («Руская мова», «Беларуская мова», «Англійская мова», «Нямецкая мова», «Іспанская мова», «Французская мова», «Кітайская мова», «Біялогія»);
  • 150 хвілін («Хімія»);
  • 180 хвілін («Фізіка», «Матэматыка»).

Подробнее