Конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці

Стартуе XXI конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Заключны тур мерапрыемства адбудзецца 27 кастрычніка 2018 года.

Арганізатары конкурса – упраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама, ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі», упраўленнi (аддзелы) адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў, установы агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і спецыяльнай адукацыі.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца навучэнцы 5–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і спецыяльнай адукацыі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна ў перыяд з 14 па 28 верасня 2018 года прайсці рэгістрацыю на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыія.