2018/2019 навучальны год у лічбах

Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 1 верасня 2018 года да заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі прыступілі каля 1,1 млн вучняў. Першы школьны званок празвінеў для 110 тысяч першакласнікаў.

У 2018/2019 навучальным годзе ў краіне будуць функцыянаваць 3038 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 3 з якіх адкрыліся к  1 верасня: у Мінску і Бабруйску (на 1020 месцаў кожная), у в. Ляскоўка Мінскага раёна (на 720 месцаў). Плануецца падвоз да месца навучання каля 72,3 тыс. вучняў, у гэтым будзе задзейнічана больш за 1,5 тыс. школьных аўтобусаў. Падрабязней