Пра новыя вучэбныя дапаможнікі для сярэдняй школы ў 2018/2019 навучальным годзе

К пачатку 2018/2019 навучальнага года навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны 44 новыя вучэбныя дапаможнікі для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, арганізаванай Нацыянальным прэс-цэнтрам Рэспублікі Беларусь, паведаміла дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Васільеўна Гінчук.

У сувязі з абноўленымі вучэбнымі праграмамі новыя падручнікі па ўсіх прадметах атрымаюць вучні IV і VIII класаў. Таксама новыя вучэбныя дапаможнікі падрыхтаваны па замежных мовах для вучняў III, VI, IX і X класаў; па матэматыцы, інфарматыцы і працоўным навучанні - для VI класаў.

Адметнай асаблівасцю новых вучэбных дапаможнікаў з'яўляецца тое, што вучэбны матэрыял у іх распрацаваны з улікам даступнасці і ўзроставых асаблівасцей вучняў, а таксама часу, адведзенага на вывучэнне таго ці іншага прадмета ў школьнай праграме. Падрабязней