Семінар «Новы вучэбна-метадычны комплекс па навучанні грамаце»

20 жніўня 2018 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Новы вучэбна-метадычны комплекс па навучанні грамаце для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання: змест і методыка работы».

Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія ў 2018/2019 навучальным годзе будуць працаваць з вучнямі 1 класа.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • новае вучэбна-метадычнае забеспячэнне па вучэбным прадмеце «Навучанне грамаце» для 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання;
  • змест новага вучэбнага дапаможніка «Букварь»: традыцыі і інавацыі;
  • спецыфіка новых вучэбных дапаможнікаў для навучання пісьму вучняў 1 класа: «Пропись 1», «Пропись 2», «Письмо»;
  • дадатковыя кампаненты ВМК па навучанні грамаце;
  • методыка работы з новым ВМК па навучанні грамаце.

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары па спасылцы.