Рэспубліканскі профільны аздараўленчы лагер «Юны біёлаг»

З 21 па 29 чэрвеня 2018 года ў мэтах папулярызацыі эколага-біялагічных ведаў, азнаямлення з работай профільных навукова-даследчых, навучальных і асветніцкіх устаноў УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» арганізуе працу рэспубліканскага профільнага аздараўленчага лагера «Юны біёлаг».

Для дзяцей падрыхтавана насычаная цікавая праграма, якая ўключае наведванне і знаёмства з працай біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ДА «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах», ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Адукацыйная частка праграмы ўключае штодзённыя заняткі ў аб'яднаннях па інтарэсах «Школа біялогіі» і «Юныя біёлагі», а таксама шмат іншых пазнавальных мерапрыемстваў: майстар-клас па фларыстыцы, біялагічны квэст, «Практыкум па кветкаводстве», «Вяровачны гарадок» (скаладром) і інш. Падрабязней