IV Міжнародны адукацыйны праект «Летняя школа 2018. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры»

З 28 чэрвеня па 7 ліпеня 2018 года Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка рэалізуе IV Міжнародны адукацыйны праект «Летняя школа 2018. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры». Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і інфармацыйна-турысцкага цэнтра «Мінск». У цяперашні час праект унесены ў Стратэгічны план работы краін СНД на 2017-2020 гады ў рамках моладзевай і сацыяльнай палітыкі.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі з розных краін свету ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў. Рабочыя мовы праекта: беларуская, руская, англійская, французская.

Удзельнікі мерапрыемства змогуць азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, прыняць удзел у студэнцкім валанцёрскім руху, педагагічных рэйдах у дзіцячыя аздараўленчыя летнікі. Падрабязней