Рэспубліканская акцыя «Культурны маршрут "Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям"»

Працягвае работу Рэспубліканская акцыя «Культурны маршрут "Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям"», арганізатарам якой выступіла Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэта правядзення – падтрымка развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці сучасных пісьменнікаў Беларусі, адраджэнне традыцый чытання, знаёмства дзяцей з сучаснай беларускай літаратурай.

У рамках акцыі плануецца правядзенне прэзентацый кніг і сустрэч з пісьменнікамі, аўтограф-сесій, конкурсаў, віктарын, імпрэз, прысвечаных кніжным героям.

Падрабязней даведацца пра акцыю можна па спасылцы.